«Мы — разам!»

У рамках Тыдня адзінства, прысвечанага да Дня народнага адзінства, а, таксама, пазначанага Дня культуры, у нашым дзіцячым садзе арганізаваны флэшмоб «Мы — разам!». У ім прынялі ўдзел дзеці сярэдніх і старэйшай груп.

Мэтай святочных мерапрыемстваў з’яўляецца выхаванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту патрыятычных пачуццяў: любові да Радзімы, роднага краю, талерантнасці, згуртаванасці, сяброўства. Кожны чалавек павінен ганарыцца сваёй Радзімай, гісторыяй свайго народа, шанаваць яго культуру і традыцыі, а таксама берагчы і любіць свой родны край, паважаць яго каштоўнасці і быць разам годнымі грамадзянамі сваёй краіны.

Музычны кіраўнік

Гусейнава І.М.