Восеньскія прыгоды лялькі Ганначкі
Сёння, у беларускамоўны дзень, выхавальнік дашкольнай адукацыі Людміла Мікалаеўна запрасіла ў госці да дзяцей старэйшай групы № 4 ляльку Ганначку. Дзеці з ёй пасябравалі і расказалі Ганначке пра восень на беларускай мове. Разам з Ганначкай па карціне “Восень прыйшла” складалі невялікія апавяданні пра восеньскія змяненні ў прыродзе. Гуляючы ў дыдактычную гульню «Так ці не?», дзеці распавядалі ляльцы Ганначкі пра паводзіны дзікіх і хатніх жывёл, пра зімуючых і пералётных птушак восенню. Пад музыку дзеці станцавалі для лялькі Ганначкі “Танец восеньскіх лісточкаў».
Сябры дамоволіся сустрэцца яшчэ праз тыдзень.