Тыдзень роднай мовы ў дзіцячым садзе

У дзяржаўнай установе адукацыі “Дзіцячы сад № 115 г. Магілева” з 19 па 23 верасня прайшоў Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”. Шмат мерапыемстваў, прысвечаных роднай мове, былі арганізаваны з выхаванцамі.

У сярэдніх і старэйшай группах прайшлі акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”, “Чытаем вершы пра родную мову”. Прыняўшы ўдзел у віктарынах “Назаві па-беларуску”, “Назаві казку па малюнку”, дзеці прадэманстравалі свае веды беларускіх народных казак, назваў на беларускай мове прадметаў, садавіны и гароднины, мэблі, посуду, адзення і інш. У рамках марафону “Мова родная – мова модная” дзеці штодзенна, на працягу тыдня, выконвалі беларускія песенкі. У старэйшай группе прайшла прэзентацыя віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове”.

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Бераснева Т.Л.