Скарбонка роднага слова: мастак

У рамках рэалізацыі тэматычнага праекта “Скарбонка роднага слова” у напрамку “Тыдзень слова”, бягучы тыдзень ва ўстанове дашкольнай адукацыі быў прысвечаны слову “мастак”. З мэтай узбагачэння слоўнікавага запасу, развіцця звязнага маўлення і творчага ўяўлення, з выхаванцамі прведзены наступныя формы работы: чытанне казкі А. Кобец-Філімонава “Сем мастакоў”, дыдактычныя гульні “Што патрэбна мастаку?” (пэндзаль, “Што лішняе ў торбачцы мастака?”, “Чароўны куфэрак Мастака”; рухомая гульня “Фарбы для мастака”, гутаркі-разважання “Прафесія мастака”, “Чым займаецца мастак?”. Дзеці знаёміліся з творамі выяўленчага мастацтва, разглядалі карціну мастака Б.Бірулі “Блакітная вясна”, складалі апісальнае апавяданне па карціне, выконвалі творчае заданне «Прыдумай назву карціне», калектыўна складалі казку “Як мастак адагнаў Шэрую хмару” і інш.